Страсть к азартным играм стала причиной совершения коррупционного преступления

Залежнасць ад азартных гульняў стала прычынай здзяйснення карупцыйнага злачынства

Краўнецтва шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь) з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных відаў карупцыйных злачынстваў.

У 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўлічана 36 злачынстваў, прадугледжаных арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь, што складае амаль 40 % ад агульнай колькасці ўлічаных карупцыйных злачынстваў. На тэрыторыі Расонскага раёна ў 2023 годзе ўлічана адно такое злачынства.

Артыкул 210 КК Рэспублікі Беларусь устанаўлівае крымінальную адказнасць за завалоданне маёмасцю або набыццё права на маёмасць, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў і ў якасці пакарання прадугледжвае, у тым ліку, пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў, а ў выпадку здзяйснення такога злачынства арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, - у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Пракуратурай Расонскага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе аб карупцыйным злачынстве, якое выразілася ў крадзяжы маёмасці службовай асобай шляхам злоўжывання сваімі службовымі паўнамоцтвамі (ч.1 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Устаноўлена, што на працягу другой паловы 2023 года 25-гадовы ляснічы з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў неправамерна завалодаў бензінам і дызельным палівам, якія належаць арганізацыі, агульным коштам больш за 1 300 рублёў. Атрыманыя ад рэалізацыі выкрадзенага паліва грашовыя сродкі мужчына траціў на азартныя гульні.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну ва ўмененым злачынстве прызнаў у поўным аб'ёме і ўчыненым шчыра раскаяўся. Прымаючы пад увагу характар і ступень цяжкасці ўчыненага злачынства, карыслівыя матывы ўчыненага, памер шкоды, ім прычыненай, асобу абвінавачанага, змякчаючыя і адсутнасць абцяжваючых адказнасць абставін дзяржаўным абвінавальнікам суд арыентаваны на асуджэнне абвінавачанага з прызначэннем пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь у суме 4 000 беларускіх рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, а таксама здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін два гады.

Прысуд суда ўступіў у законную сілу.

Пракурор Расонскага раёна

саветнік юстыцыі                                                               

А.Р. Казакевіч

07.06.2024