Прокуратурой проверено исполнение законодательства о борьбе с коррупцией

Пракуратурай праверана выкананне заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй

Пракуратурай Расонскага раёна праведзены праверкі выканання адной з найбуйнейшых у Расонскім раёне арганізацыяй патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, у ходзе якой выяўлены шэраг сістэмных парушэнняў.

Так, было ўстаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў пры арганізацыі работы дапушчаны канфлікт інтарэсаў і рызыкі яго ўзнікнення. Таксама не была арганізавана работа камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, выяўлены факты фармальнага выканання ўскладзеных на яе задач і функцый. З боку адказных службовых асоб дапушчаны і парушэнні ў частцы ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) з дапамогай працэдуры з адной крыніцы.

Па выніках праверак у адрас дырэктара арганізацыі ўнесена два адпаведныя прадстаўленні, па выніках разгляду якога дапушчаныя парушэнні ўстаранены, а таксама вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Памочнік пракурора

Расонскага раёна

юрыст 1 класа                                                                               

С.С. Алеська