Павінен быць парадак на зямлі
Пракуратурай Расонскага раёна праведзена праверка выканання на тэрыторыі г.п. Расоны патрабаванняў заканадаўства аб навядзенні парадку на зямлі ў частцы, што тычыцца арганізацыі і вядзення работы з пустуючымі жылымі дамамі, у межах якой выяўлены шматлікія парушэнні.
У прыватнасці, на тэрыторыі дадзенага населенага пункта выяўлены шэраг жылых дамоў, па знешніх прыкметах пустуючых, у першую чаргу старых, неўладкаваных, парослых травой і драўняна-хмызняковай расліннасцю. Такім чынам зніжалася эстэтычная прывабнасць г.п. Расоны.
У мэтах ліквідацыі дапушчаных і недапушчэння новых парушэнняў заканадаўства пракуратурай раёна былі прыняты неабходныя меры рэагавання.
Важна акцэнтаваць увагу на тым, што ў мінулым перыядзе 2024 года пракуратурай раёна ў інтарэсах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расонскага раёна падрыхтавана дзевяць заяў аб прызнанні пустуючых жылых дамоў бесгаспадарнай нерухомай маёмасцю, а таксама вымарачным спадчынай. Разгледжаныя заявы задаволены.
Памочнік пракурора
Расонскага раёна
юрыст 1 класа
С.С. Алеська