Цяпер абмежаванне ў дзеяздольнасці дапамагае?
Пра шкоду ад злоўжывання алкаголем папярэджваюць часта і шмат. Шкоду, прычыненую арганізму чалавека пры пастаянным ужыванні спіртных напояў, складана вымераць з-за індывідуальных асаблівасцей кожнага асобнага арганізма, аднак куды больш відавочна праяўляецца шкода, прычыненая сям'і.
Адсутнасць належнай залучанасці аднаго з бацькоў у выхаванне дзяцей, наяўнасць пастаянных скандалаў, прычыненне цялесных пашкоджанняў і маральных пакут – усё гэта пастаянныя спадарожнікі хранічнага алкагалізму. Такі чалавек не ўдзельнічае ў нясенні сямейных выдаткаў, а часта яшчэ і паспявае выносіць каштоўнае з дома – для продажу і набыцця на выручаныя грашовыя сродкі спіртнога.
Для таго, каб абараніць правы асоб, якія пражываюць сумесна з такім алкаголікам, а таксама, нараўне з іншымі спосабамі, забяспечыць аказанне прафілактычнага ўздзеяння, дзеючым заканадаўствам прадугледжана магчымасць абмежаваць асобу ў дзеяздольнасці. У такім выпадку ўсе атрыманыя асобай, якая злоўжывае спіртным, грашовыя сродкі атрымліваюць іншыя члены яго сям'і.
Ёсць у раёне і станоўчыя прыклады, калі ў тым ліку прымяненне такой меры паспрыяла абсалютнай цвярозасці асобы, якая раней сістэматычна ўжывала спіртныя напоі. Так, пракуратурай Расонскага раёна пададзена ў раённы суд заява аб адмене рашэння аб абмежаванні ў дзеяздольнасці грамадзяніна А. Апошні быў абмежаваны ў дзеяздольнасці па рашэнні суда Расонскага раёна ў сувязі з тым, што злоўжываў спіртнымі напоямі, не ўдзельнічаў у нясенні супольных выдаткаў і ставіў сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Праз некалькі гадоў пасля абмежавання А. зусім адмовіўся ад любых відаў алкагольных напояў, у сувязі з чым палепшыўся не толькі яго стан здароўя, але і наладзіліся адносіны ў сям'і.
Падчас судовага пасяджэння факт таго, што неабходнасць у прымяненні такой прафілактычнай меры адпала, пацвердзіўся, у сувязі з чым заява пракурора раёна ў інтарэсах А. задаволена, а ён адноўлены ў сваіх грамадзянскіх правах.
Таму калі хтосьці з пражываючых з Вамі сумесна злоўжывае спіртным, атрыманую зарплату траціць толькі на свае патрэбы, не ўдзельнічае ў нясенні агульных выдаткаў – Вы маеце права абмежаваць яго ў дзеяздольнасці.