Накраў – па заслузе: цяпер працуй і плаці!
Пракурорам Расонскага раёна накіравана ў суд для разгляду па сутнасці крымінальная справа па абвінавачванні ў крадзяжы і падтрымана па ёй дзяржаўнае абвінавачванне.
У межах папярэдняга расследавання па справе ўстаноўлена, што 39-гадовы мясцовы жыхар, не заняты якой-небудзь грамадска карыснай дзейнасцю, нежанаты, не мае судзімасці, у жніўні 2025 года з дапамогай іншай асобы, не дасведчанай аб яго злачынных намерах, якая дапамагла перанесці выкрадзенае, скраў два самаробныя ацяпляльныя прыборы з металічных труб, што знаходзіліся паблізу дома пацярпелага і належалі яму, агульным коштам 300 беларускіх рублёў, пасля чаго з месца злачынства знік і распарадзіўся маёмасцю на сваё меркаванне шляхам яго продажу.
На папярэднім следстве і ў судовым пасяджэнні абвінавачваны віну ва ўчыненым злачынстве прызнаў у поўным аб'ёме і ва ўчыненым раскаяўся. Гэтыя акалічнасці ўлічаны судом і прызнаны як змякчальныя адказнасць, а абцяжваючых – не мелася. Учыненае злачынства адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх. Найбольш строгае пакаранне, за яго прадугледжанае, – пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Абвінавачваны абавязаўся перад судом выконваць закон і ў далейшым весці правапаслухмяны лад жыцця. Выкрадзенае вернута органам папярэдняга следства пацярпеламу.
Па выніках разгляду справы дзяржаўным абвінаваўцам суд арыентаваны на асуджэнне абвінавачванага з прызначэннем пакарання ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 300 гадзін, прымяненне да яго па месцы жыхарства прымусовых мер бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму. Таксама ў кошт матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды з абвінавачванага на карысць пацярпелага спагнана 200 беларускіх рублёў, а ў даход дзяржавы – дзяржаўная пошліна ў суме 126 рублёў.
Прыгавор суда не абскарджаны і не апратэставаны, уступіў у законную сілу.
Пракурор Расонскага раёна
старэйшы дарадца юстыцыі
05.12.2025
А.Р. Казакевіч