Здаровая сям'я
Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і.
Здаровая сям'я – гэта сям'я, якая вядзе здаровы лад жыцця, у якой прысутнічае здаровы псіхалагічны клімат і духоўная культура.
Здаровы лад жыцця ўсіх членаў сям'і ў сучаснасці - залог шчаслівага і паспяховага жыцця ўсіх наступных пакаленняў.
Усе бацькі хочуць, каб іх дзіця расло здаровым, моцным і цягавітым. Прыклад бацькоў адыгрывае пры гэтым вядучую ролю.
У наш час многія дарослыя не саромеюцца паліць і ўжываць алкаголь у прысутнасці дзяцей, аддаюць перавагу шматгадзінныя прагляды тэлеперадач і камп'ютэрныя гульні знаходжанню на свежым паветры і заняткам рознымі відамі спорту, г.зн. з'яўляюцца негатыўным прыкладам. Бацькі нясуць адказнасць за фарміраванне здаровага ладу жыцця ў сям'і і за фарміраванне ў дзіцяці навыкаў правільнага стаўлення да ўласнага здароўя, а таксама ўмення клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе членаў сваёй сям'і.
Хочаце здаровую сям'ю - прыслухайцеся да гэтых рэкамендацый:
1.СПРАЯЛЬНЫ ПСІХАЛАГІЧНЫ КЛІМАТ у сям'і – гэта адсутнасць неўрозаў у дзіцяці.
2.ПРАВІЛЬНА АРГАНІЗАВАНЫ РЭЖЫМ ДНЯ - дысцыплінуе дзяцей, спрыяе фарміраванню многіх карысных навыкаў, прывучае да пэўнага рытму, прагулкі на свежым паветры і сон спрыяюць павышэнню ўстойлівасці арганізма да хвароб.
3.ПРАВІЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ - хай ваша дзіця з самага дзяцінства прывыкае да здаровай паўнавартаснай ежы; забудзьцеся пра выпечку, бутэрброды на сняданак, прыгатаваныя на хуткую руку. Бо няправільнае харчаванне ўплывае на дзіця куды больш сур'ёзна, чым гэта можа здацца.
4.СПОРТ - для ўмацавання здароўя і нармалізацыі вагі эфектыўныя хадзьба і бег. Яны валодаюць выяўленым трэніровачным эфектам і спрыяюць ЗАКАЛІВАННЮ АРГАНІЗМА. Пры закаліванні адначасова адбываецца і павышэнне імунітэту за кошт павелічэння выпрацоўкі ў арганізме інтэрферону і іншых ахоўных фактараў. Да закалівання адносяць: паветраныя ванны, водныя нажныя ванны, паласканне горла, кантраснае паветранае закаліванне, хаджэнне басанож, кантрасны душ. Калі мы хочам бачыць свайго дзіця здаровым – трэба штодня праводзіць закаліваючыя працэдуры.
5. РОДЗІЦЕЛЬСКІ ПРЫКЛАД - гэта найлепшы спосаб уздзеяння на дзіця, самы просты і дзейсны спосаб выхавання здаровага дзіцяці ў сям'і. Дзеці заўсёды, нават падсвядома, імкнуцца капіраваць бацькоў, і, калі ваш лад жыцця цяжка назваць здаровым, ніякія забароны не прымусяць ваша дзіця адмовіцца ад шкодных звычак! Расказвайце дзіцяці пра здаровую ежу, рабіце разам зарадку – і ён з радасцю будзе паўтараць усё за вамі. Гуляйце з ім – і дзіця з задавальненнем кіне мульцікі дзеля прагулкі. Станьце прыкладам для свайго малога – і ў яго не будзе праблем са здароўем і залішняй вагой.
Кожны чалавек павінен разумець, што яго здароўе і здароўе яго сям'і, у першую чаргу, залежаць ад яго самога. І тое, чаму бацькі навучаць сваіх дзяцей, яны, у сваю чаргу, панясуць у свае сем'і.
Беражыце сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх!
Вядзіце здаровы лад жыцця!
ГУ «Расонскі РЦГЭ»,2023г.