Сусветны дзень псіхічнага здароўя
Сусветны дзень псіхічнага здароўя адзначаецца ў свеце з 1992 года па ініцыятыве Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя, з мэтай павышэння інфармаванасці насельніцтва адносна праблем псіхічнага здароўя і спосабаў яго ўмацавання, а таксама прафілактыкі і лячэння псіхічных расстройстваў.
Гэты Дзень адзначаецца штогод 10 кастрычніка.
Псіхічнае здароўе з'яўляецца неад'емнай часткай і найважнейшым кампанентам здароўя. Яно вызначаецца як стан дабрабыту, пры якім кожны чалавек можа рэалізаваць свае здольнасці і ўласны патэнцыял, супрацьстаяць звычайным жыццёвым стрэсам, прадуктыўна і плённа працаваць і ўносіць уклад у жыццё сваёй супольнасці. У гэтым пазітыўным сэнсе псіхічнае здароўе з'яўляецца асновай дабрабыту кожнага чалавека і эфектыўнага функцыянавання ўсёй супольнасці.
Самае распаўсюджанае псіхічнае захворванне — дэпрэсія. Па дадзеных СААЗ, у цяперашні час яна займае першае месца сярод захворванняў па працягласці непрацаздольнасці ў годзе.
Адной з галоўных задач Сусветнага дня псіхічнага здароўя з'яўляецца скарачэнне распаўсюджанасці дэпрэсіўных расстройстваў, шызафрэніі, хваробы Альцгеймера, наркатычнай залежнасці, эпілепсіі, разумовай адсталасці.
Росту захворвання спрыяюць інфармацыйныя перагрузкі, палітычныя і эканамічныя катаклізмы ў свеце, а прадвеснікам захворванняў з'яўляюцца стрэсы.
Сучаснае жыццё само па сабе спрыяе стрэсам: змены ў жыцці палітычнай, эканамічнай, няўдачы на працы, ды і проста паездка ў грамадскім транспарце прыводзяць да таго, што чалавек са сваімі стрэсамі пачынае мірыцца, а так і да дэпрэсіі недалёка. Стрэсы сталі састаўной часткай жыцця сучаснага чалавека. Людзі змагаюцца з імі, не задумваючыся аб тым, што трэба не змагацца, а не дапускаць іх.
Рэкамендацыі, якія дапамогуць вам знаходзіцца ў пазітыўных эмоцыях часцей:
1. Перагледзьце і адбудуйце свой рэжым, і пачніце высыпацца.
2. Знаходзьце час для прагулак, спорту, чытання кніг, творчасці. Гэта зніме напружанне, дасць вам адпачынак і пазітыўныя эмоцыі.
3. Вучыцеся атрымліваць асалоду ад цяперашняга моманту. Гэта адзінае, што дадзена нам. Часцей чалавек жыве ў мінулым, у будучыні ці наогул у сваім уяўным свеце. Вядома, трэба ўлічваць памылкі мінулага і разглядаць яго як вопыт, будаваць планы на будучыню. Але кіраваць сваім жыццём мы можам толькі з цяперашняга.
4. Успомніце ўсё, што выклікае ў вас прыемныя эмоцыі, гэта ваш спіс падтрымкі і аднаўлення рэсурсу. Кожны дзень рабіце нешта са спісу для падтрымання ў сабе радасці.
5. Вучыцеся здзіўляцца і заўважаць цікавыя дэталі ва ўсім, што вас акружае. Гэта падніме вас над мітуснёй і зробіць больш расслабленым.
6. Даведвайцеся больш пра сябе і не бойцеся змяняцца. Змены – аснова эвалюцыі, росту і развіцця.
7. Выпішыце ўсё, што вас раздражняе, напружвае і выклікае негатыўныя эмоцыі. Паглядзіце на гэтыя сітуацыі збоку, заўважаючы не толькі ўклад грамадства і блізкіх вам людзей у іх з'яўленне, але і свой уласны. Важна ўсвядоміць свае негатыўныя эмоцыі, зразумець, што яны ёсць. Гэта дазволіць выйсці са зліцця з імі, а значыць, вы зможаце кіраваць імі. Калі складана гэта зрабіць самастойна, звярніцеся да псіхолага – стан унутранай свабоды і шчасця вам забяспечаны.
Толькі вы можаце паклапаціцца пра сябе і зрабіць сваё жыццё лепш, ваша жыццё толькі ў вашых руках!
ДПУ «Расонскі РЦГЭ», 2023 г.