Прафілактыка псарыязу
Псарыяз – гэта распаўсюджанае незаразное захворванне скуры, ад якога ў роўнай ступені пакутуюць мужчыны і жанчыны незалежна ад узросту. Адносіцца да хранічных хвароб, таму знешнія сімптомы могуць з'яўляцца і знікаць з рознай перыядычнасцю.
Калі хвароба прагрэсуе, пачынаецца запаленчы працэс – на целе ўтвараюцца чырвона-ружовыя высыпанні з лускавінкамі. Яны могуць лушчыцца, чухацца і крывавіць, дастаўляючы фізічны і маральны дыскамфорт. Цалкам вылечыць псарыяз нельга, але своечасовая і правільна падабраная тэрапія дазваляе ўзяць яго пад кантроль і дамагчыся рэмісіі.
Прафілактычныя меры
Прафілактыка захворвання патрабуе выканання нескладаных правіл. Па-першае, трэба берагчы нервовую сістэму, бо стрэсавыя фактары могуць справакаваць псарыяз. Па-другое, неабходна ўмацоўваць імунітэт і весці здаровы лад жыцця:
- выключыць з рацыёну смажанае, салёнае, тоўстае і харчавацца правільна;
- не паліць і не ўжываць алкаголь, паколькі гэта можа пагоршыць сімптомы;
- даглядаць за скурай – не дапускаць абмаражэнняў, працяглага знаходжання пад пякучым сонцам, пазбягаць механічных пашкоджанняў;
- насіць ніжняе бялізну з натуральных тканін.
ДПУ «Расонскі РЦГЗ», 2023 г.