Рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя для насельніцтва Рэспублікі Беларусь
Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) – захворванні, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам і выклікаюцца рознымі ўзбуджальнікамі: вірусамі (адэнавірусы, вірусы грыпу, парагрыпу, рэспіраторна-сінцыяльныя вірусы і іншыя) і бактэрыямі (стрэптакокі, стафілакокі, пнеўмакокі і іншыя).
У асноўным узбуджальнікі вострых рэспіраторных інфекцый перадаюцца ад чалавека да чалавека праз кашаль або чханне хворага. Любы чалавек, які блізка (прыкладна на адлегласці 1 метра) кантактуе з іншым чалавекам з сімптомамі ВРІ (высокая тэмпература, чханне, кашаль, насмарк, дрыжыкі, боль у цягліцах), падвяргаецца рызыцы ўздзеяння патэнцыйна інфекцыйных удыхаемых кропель. Вірусы могуць трапіць у арганізм (вочы, нос або рот) праз рукі пры дакрананні да інфікаванай паверхні. З дапамогай захавання асабістай гігіены можна папярэдзіць распаўсюджванне ўзбуджальнікаў, якія выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі.
Асноўныя рэкамендацыі для насельніцтва:
• Унікайце блізкага кантакту з людзьмі, якія выглядаюць нездаровымі, маюць прыкметы ліхаманкі (тэмпературы) і кашаль.
• Унікайце месцаў масавага збору людзей або скараціце час знаходжання ў такіх месцах.
• Старайцеся не дакранацца да рота і носа.
• Соблюдайце гігіену рук – часцей мыйце рукі вадой з мылам або выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук на спіртавой аснове, асабліва ў выпадку дотыку да рота, носа.
• Павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні, як мага часцей адкрывайце вокны.
• Выкарыстоўвайце ахоўныя маскі пры кантакце з хворым чалавекам.
• Прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця: паўнавартасны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць, рэгулярныя прагулкі на свежым паветры.
Рэкамендацыі па доглядзе за хворым дома
• Ізалюйце хворага ад іншых, па меншай меры, на адлегласці не менш за 1 метр ад навакольных.
• Прыкрывайце свой рот і нос пры ажыццяўленні догляду за хворым з выкарыстаннем масак.
• Старанна мыйце рукі вадой з мылам пасля кожнага кантакту з хворым. Выдзеліце асобныя ручнікі кожнаму члену сям'і.
• Акрамя асоб, якія ажыццяўляюць догляд, хворага не павінны наведваць іншыя наведвальнікі.
• Па магчымасці, толькі адзін дарослы ў доме павінен ажыццяўляць догляд за хворым.
• Цяжарным жанчынам не рэкамендуецца даглядаць за хворым.
• Пастаянна праветрывайце памяшканне, у якім знаходзіцца хворы.
• Трымайце памяшканне ў чысціні, выкарыстоўваючы мыйныя сродкі.
Рэкамендацыі для асоб з сімптомамі ВРВІ
• Пры дрэнным самаадчуванні варта заставацца дома і выконваць рэкамендацыі лекара, па магчымасці трымацца ад здаровых людзей на адлегласці (1 метр).
• Адпачывайце, прымайце вялікую колькасць вадкасці.
• Закрывайце рот і нос пры кашлі або чханні насоўнай хусткай або аднаразовымі сурвэткамі. Утылізуйце гэты матэрыял адразу пасля выкарыстання або стпрасуйце яго і прагладжвайце прасам. Мыйце рукі адразу пасля кантакту з вылучэннямі з дыхальных шляхоў!
• Носіце маску, калі знаходзіцеся на агульнай тэрыторыі дома паблізу ад іншых людзей.
• Паведаміце сваім блізкім і сябрам пра хваробу.
Рэкамендацыі па выкарыстанні масак
• Нашэнне масак абавязкова для асоб, якія маюць цесны кантакт з хворым пацыентам
• Акуратна надзявайце маску, каб яна закрывала рот і нос, і завязвайце яе, каб прастора паміж тварам і маскай была як мага меншай.
• Пры выкарыстанні маскі старайцеся не дакранацца да яе.
• Дакрануўшыся да выкарыстанай маскі, напрыклад пры зняцці, вымыйце рукі вадой з мылам або з выкарыстаннем сродкаў для дэзінфекцыі рук на спіртавой аснове.
• Замяняйце выкарыстаную маску на новую, як толькі выкарыстаная маска стане сырой (вільготнай).
• Не выкарыстоўвайце паўторна аднаразовыя маскі.
• Выкідвайце аднаразовыя маскі пасля кожнага выкарыстання і ўтылізуйце іх адразу пасля зняцця.
Рэкамендацыі для бацькоў і апекуноў:
• Навучыце дзяцей часта мыць рукі з мылам на працягу 20 секунд. Бацькі таксама павінны выконваць гэтую працэдуру, што паслужыць добрым прыкладам для дзяцей.
• Навучыце дзяцей кашляць і чхаць у сурвэтку або пры адсутнасці сурвэткі, у згін локця.
• Рэкамендуйце дзецям не падыходзіць да хворых бліжэй, чым на паўтары-два метры.
• Хворыя дзеці павінны заставацца дома (не наведваць дашкольныя ўстановы і школы).
• Устрымайцеся ад частых наведванняў месцаў масавага збору людзей.
• Калі дзіця кантактавала з хворым на грып, пракансультуйцеся з урачом аб неабходнасці прыёму антывірусных сродкаў для папярэджання захворвання.
Што рабіць, калі дзіця захварэла?
• Пры захворванні дзіцяці звярніцеся па медыцынскую дапамогу да ўрача, выклікайце ўрача на дом.
• Давайце дзіцяці шмат вадкасці (сок, ваду).
• Стварыце дзіцяці камфортныя ўмовы, супакойце яго.br/> • Выконвайце рэкамендацыі лекара
• Трымайце сурвэткі і кошык для выкарыстаных сурвэтак на адлегласці, зручнай для хворага.
Вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, у тым ліку грып, застаюцца адной з актуальных медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных праблем ва ўсім свеце. У Рэспубліцы Беларусь папярэджанне распаўсюджвання грыпу адносіцца да прыярытэтных напрамкаў забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.
(Крыніца: сайт «Рэспубліканскі навукова – практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі»)