Уважаемые жители  г.п.Россоны  и Россонского района!

Паважаныя жыхары г.п. Рассоны і Расонскага раёна!

Інфармуем Вас аб правядзенні ў нашым раёне Сусветнага дня здароўя, які будзе адзначацца 7 красавіка 2024 года ў гонар гадавіны заснавання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 1948 годзе.

Кожны год для Сусветнага дня здароўя выбіраецца тэма, якая адлюстроўвае нейкую прыярытэтную праблему грамадскага здароўя ў свеце. Тэма Сусветнага дня здароўя 2024 года: «Маё здароўе – маё права», заклікана спрыяць сцвярджэнню права кожнага чалавека, дзе б ён ні знаходзіўся, на якаснае медыцынскае абслугоўванне, асвету і інфармацыю.

У рамках Сусветнага дня здароўя ва ўстановах і арганізацыях раёна пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця па аспектах захавання і ўмацавання здароўя (лекцыі, гутаркі, кансультацыі, інфармацыйныя гадзіны, святы, тэматычныя вечары, міні-акцыі, конкурсы, выставы і г.д.), а таксама фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы.

У месцах масавага знаходжання насельніцтва, ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах будуць распаўсюджаны інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па прафілактыцы фактараў рызыкі неінфекцыйных і інфекцыйных захворванняў, здароваму ладу жыцця.

Наша здароўе – у нашых руках! Прапануем прыняць удзел у мерапрыемствах Сусветнага дня здароўя.

УС «Расонскі РЦГЭ»