Правила поведения в жаркую погоду

Правілы паводзінаў у гарачае надвор'е

1. У гарачыя дні насіць лёгкае, свабоднае адзенне з натуральных тканін, абавязкова надзяваць лёгкія галаўныя ўборы і насіць з сабой бутэлечку з вадой. У дні з павышанай тэмпературай паветра (вышэй за 28 °C) не выходзіць на вуліцу без асаблівай неабходнасці, асабліва ў перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці (з 11 да 17 гадзін).

2. Для абароны арганізма ад абязводжвання неабходна больш піць – не менш за 1,5 – 3 літраў у дзень. Прычым асноўны аб'ём (да двух літраў вадкасці ў розным выглядзе) лепш ужыць у ранішнія ці вячэрнія гадзіны, каб арганізм змог запасціся вільгаццю. Не рэкамендуецца ўжываць алкаголь (у тым ліку і піва) і газаваныя напоі, якія не толькі не здавальняюць смагу, але і запавольваюць абменныя працэсы ў арганізме. Варта звярнуць увагу на тое, каб вада не была халоднай, бо ў спёку павялічваецца рызыка захварэць на ангіну і ВРВІ.

3. У гарачае надвор'е выключыць са свайго рацыёну тлустыя, смажаныя і салодкія стравы. У меню павінна быць лёгкая ежа – гародніна, садавіна, адварная або тушаная рыба, курыца, халодныя супы і акрашка. Памятайце пра правілы санітарнай гігіены – старанна мыйце гародніну і садавіну праточнай вадой, мяса, рыбу абавязкова праварвайце.

4. Калі выкарыстоўваеце для ахаладжэння кандыцыянер, памятайце, што тэмпература паветра павінна быць не ніжэй за 23-25 градусаў. Размяшчацца ад гэтага бытавога прыбора лепш далей: нават слабы прахалодны ветрык здольны выклікаць насмарк і прастудныя захворванні. Няма кандыцыянера? Выратуюць вільготныя прасціны, развешаныя на адкрытых вокнах.

5. Ад задухі ратуе душ пакаёвай тэмпературы, прымайце яго столькі разоў на дзень, колькі захочацца. Пры любой магчымасці працірайце вільготнай сурвэткай рукі на ўсю даўжыню, аж да пахвіны.

6. Людзям, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі (асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы, анкалагічнымі захворваннямі, хваробамі органаў дыхання, хворым на дыябет), трэба абавязкова працягваць прыём лекаў, рэкамендаваных лекарам, і мець прэпараты заўсёды з сабой.

ДЗ «Расонскі РЦГЭ», 2024 г., тыраж 50 экз.