Акцыя «Здаровае лета»
У Россонскім раёне, у летніх аздараўленчых установах, у перыяд з чэрвеня па жнівень 2024 года праводзіцца абласная інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Здаровае лета».
Активны ўдзел у яе правядзенні прымуць установы адукацыі, спорту і турызму, інфармацыі, культуры, РАНС, РАУС, АСВОД, ДУ «Россонскі РЦГЭ», УЗ «Россонская ЦРБ» і іншыя зацікаўленыя ў падрыхтоўцы і правядзенні акцыі арганізацыі і ўстановы раёна.
Дадзеная Акцыя праводзіцца з мэтай захавання здароўя дзяцей і падлеткаў, папулярызацыі сярод дзіцячага насельніцтва каштоўнасцей здаровага і бяспечнага ладу жыцця, фарміравання адмоўнага стаўлення да шкодных звычак, прафілактыкі асацыяльных формаў паводзінаў, камп'ютарнай залежнасці.
Спецыялістамі ДУ«Россонскі РЦГЭ», УЗ «Россонская ЦРБ» плануецца распаўсюджванне ў летніх аздараўленчых установах (далей – ЛАУ) інфармацыйна – адукацыйныя матэрыялы (ІАМ) па аспектах здаровага ладу жыцця, прафілактыцы траўматызму, камп'ютарнай залежнасці, рызыкоўных паводзінаў, прафілактыцы суіцыдаў і інш.
У летніх аздараўленчых установах раёна, у ходзе правядзення групавых і масавых мерапрыемстваў, спецыялістамі раённага аддзела адукацыі будзе забяспечана трансляцыя відэаролікаў па пытаннях здаровага ладу жыцця; правядзенні тэматычных гадзін, вечароў пытанняў і адказаў, гульняў, віктарын, конкурсаў загадак, малюнкаў, атрадных насценных газет.
Плануецца правядзенне інфармацыйнай і тлумачальнай працы сярод дзяцей і падлеткаў па папярэджанні рызыкоўных паводзінаў з прыцягненнем псіхолагаў, спецыялістаў РАУС, РАНС, БРСМ і іншых зацікаўленых ведамстваў; правядзенне спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, прымеркаваных да акцыі.
Акцыя «Здаровае лета» заклікае дарослае насельніцтва раёна весці здаровы лад жыцця і быць станоўчым прыкладам для сваіх дзяцей .
ДУ «Россонскі РЦГЭ»,2024г.