28 ліпеня 2024 г. – Сусветны дзень барацьбы з гепатытамі
Упершыню Сусветны дзень барацьбы з гепатытам адзначылі 19 мая 2008 г.
У 2011 годзе прадстаўнікі САЗ прынялі рашэнне аб пераносе даты падзеі на 28 ліпеня, прымеркаваўшы яе да памяці выдатнага амерыканскага ўрача і вучонага Баруха Самуэля Бламберга, які ў 1964 г. адкрыў вірус гепатыту В, а ў 1976 г. стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за адкрыццё віруса гепатыту В і даследаванне ў галіне лячэння гепатыту В.
Парентэральныя вірусныя гепатыты – група інфекцыйных хвароб, вядомых як гепатыт В, С, D, якая паражае сотні мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выклікаючы вострую і хранічную хваробу печані і штогод прыводзячы прыкладна да 1,4 мільёна выпадкаў смерці.
Гепатыт В — інфекцыйнае захворванне віруснай прыроды з пераважным паражэннем печані. Працякае ў вострай і хранічнай форме.
Шляхі перадачы віруснага гепатыту В
Існуе мноства шляхоў заражэння гепатытам В. Найбольш распаўсюджаныя:
- полым шляхам;
- ад маці да дзіцяці пры нараджэнні;
- кантакт з крывёю заражанага чалавека;
- карыстанне адной і той жа зубной шчоткай, брытвай, мочалкай, манікюрным наборам;
- пры медыцынскіх маніпуляцыях у лячэбных і дыягнастычных мэтах;
- выкарыстанне не стэрылізаваных іголак для праколвання вушэй, пірсінгу, іглаўколвання, нанясення татуіровак;
- пры выкарыстанні нестэрыльных шпрыцаў (наркаманы);
- пры атрыманні пацыентамі прэпаратаў крыві;
- пры ўжыванні наркотыкаў;
- пры папярэднім перажоўванні ежы для дзіцяці.
Вірус гепатыту B выяўляецца у слюне, слязах, мачы і кале інфікаваных асоб. Лічыцца, што праз непашкоджаныя знешнія покровы (скура, слізістыя абалонкі) вірус гепатыту B не пранікае. Гэта азначае, што кантактна-бытавым шляхам гепатыт В не перадаецца, а таксама пры размове, пры чханні і г.д. Таму для навакольных хворы на гепатыт В не небяспечны. Хворы не павінен знаходзіцца ў сацыяльнай ізаляцыі.
Гепатыт D — гэта віруснае захворванне печані, якое працякае як у вострай, так і ў хранічнай формах, для развіцця якога неабходна прысутнасць віруса гепатыту B. Без наяўнасці ў арганізме пацыента гепатыту В заражэнне гепатытам D немагчыма.
Вірус гепатыту D пашкоджвае непасрэдна клеткі печані.
Гэтым ён адрозніваецца ад інфікавання вірусам гепатыту В, пры якім большая частка пашкоджанняў печані адбываецца з-за спроб уласнай імуннай сістэмы арганізма знішчыць паражаныя клеткі.
Прычыны з'яўлення гепатыту D
Гепатыт D з'яўляецца інфекцыяй, якая пераносіцца з крывёй, перадаецца пры кантакце з крывёй або вадкасцямі арганізма інфікаванага чалавека.
Асноўныя шляхі перадачы віруса гепатыту D:
- хірургічныя ўмяшанні, пераліванне крыві;
- канатакт з крывёй або з прадметамі, забруджанымі крывёй хворага (з брытвай, зубной шчоткай, манікюрнымі прыналежнасцямі, медыцынскім інструментарыем);
- падчас немедыцынскіх маніпуляцый - ужыванне ін'екцыйных наркотыкаў, выкананне пірсінгу, татуіроўкі;
- неабароненыя палавыя кантакты;
- падчас родаў - вертыкальная перадача віруса (ад маці да дзіцяці).
Гепатыт С – гэта віруснае інфекцыйнае захворванне, якое выклікае запаленне печані, часта прыводзячы да яе сур'ёзных пашкоджанняў. Вірус гепатыту С распаўсюджваецца праз заражаную кроў.
Да нядаўняга часу лячэнне гепатыту С патрабавала штотыднёвых ін'екцый і прыёму пероральных прэпаратаў, якія многія людзі, інфікаваныя вірусам, не маглі выкарыстоўваць з-за іншых праблем са здароўем або сур'ёзных пабочных эфектаў.
Сёння сітуацыя змянілася – распрацаваны лекі новага пакалення, і з іх дапамогай хранічны гепатыт С паддаецца тэрапіі.
Тым не менш каля паловы людзей з гепатытам С не падазраваюць аб тым, што інфікаваныя, паколькі часта хвароба працякае бессімптомна.
Таму скрынінг гепатыту С неабходна праходзіць рэгулярна, асабліва пры наяўнасці фактараў рызыкі заражэння.
Прычыны з'яўлення гепатыту С
1.Захворванне звычайна распаўсюджваецца, калі кроў чалавека, заражанага вірусам гепатыту С, трапляе ў арганізм незаражанага. Асабліва часта гэта адбываецца ў асяроддзі наркаманаў.
2.У групе рызыкі знаходзяцца людзі, якім часта пераліваюць кроў, і якія доўгі час знаходзяцца на гемадыялізе.
3.Заражэнню падвяргаюцца нованароджаныя дзеці, калі іх маці хворая на гепатыт С.
Акрамя таго, існуюць рэдкія, але ўсё ж магчымыя сітуацыі інфікавання вірусам:
1.Сумеснае выкарыстанне прадметаў асабістай гігіены, якія маглі датыкацца з крывёй хворага чалавека (галілкі, нажніцы або зубныя шчоткі).
2.Полавы кантакт з чалавекам, заражаным вірусам гепатыту С.
3.Татуіроўкі або пірсінг, выкананыя ў неналежных санітарных умовах.
Вірус гепатыту С не перадаецца пры сумеснае выкарыстанне сталовых прыбораў, абдымках, пацалунках, пры трыманні за руку, кашлі або чханні, праз укусы насякомых. Таксама ён не распаўсюджваецца праз ежу або ваду.
Парэнтэральныя вірусныя гепатыты В, D, C уяўляюць сабой адну з найбольш значных глабальных медыка-сацыяльных праблем грамадскага аховы здароўя. Актуальнасць і высокая значнасць дадзенай інфекцыйнай паталогіі вызначаецца медыцынскімі, эпідэміялагічнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі аспектамі праблемы. Рызыка пераходу ў хранічную форму вострага віруснага гепатыту С дастаткова высокі і дасягае 70-80%.
Першачарговай задачай сусветнай аховы здароўя з'яўляецца ЭЛІМІНАЦЫЯ (выдаленне, знікненне) ВІРУСНЫХ ГЕПАТЫТАЎ да 2030 г. Базавыя напрамкі на шляху вырашэння гэтай найважнейшай задачы – гэта прафілактыка, тэсціраванне і лячэнне.
Прафілактыка – гэта:
1.Вакцынацыя супраць гепатыту В. Прымяняемая вакцына высокаэфектыўная і добра пераносіцца, валодае дадаткова лячэбным эфектам (актывізуе імунітэт, перашкаджае разрастанню рубцовай тканкі ў печані, аказвае супрацьракавае дзеянне). Не менш за 98% прышчэпленых выпрацоўваюць імунітэт працягласцю 15 гадоў і больш. Вакцынацыя супраць гепатыту В ажыццяўляецца ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя па месцы пражывання насельніцтва, у Расонскім раёне ў раённай паліклініцы УЗ «Расонская ЦРБ».
2.Асобам, якія кантактуюць з інфікаваным ВГВ чалавекам, неабходна перыядычна (але не радзей 1 разу на год) праходзіць абследаванне на маркеры ВГВ, вакцынавацца супраць віруснага гепатыту В.
3.Катэгарычная адмова ад наркотыкаў.
4.Надзейны адзіны палавы партнёр.
5.Выкарыстанне прэзерватыва пры выпадковых палавых кантактах. (Рызыка інфікавання пры неабароненым палавым кантакце для гепатыту С можа дасягаць 10%, для гепатыту В да 40%).
6.Асобам, інфікаваным ВГВ, варта штогод праходзіць дыспансерызацыю ва ўстановах аховы здароўя па месцы пражывання. Пацыентам, інфікаваным гепатытам С, варта прайсці вакцынацыю супраць віруснага гепатыту В.
7.Асцярожнае стаўленне да ўсіх маніпуляцый, падчас якіх парушаецца цэласнасць скурных і слізістых пакроваў – да татуіровак, пірсінгу, манікюру і інш., калі яны праводзяцца ў непрыстасаваных сумнеўных умовах, дзе не выконваецца прынцып стэрыльнасці прадметаў і абсталявання.
8.Выкарыстанне толькі індывідуальных прадметаў асабістай гігіены: брытвавых і манікюрных прылад, ручнікоў, нажніц, грабянцоў, мылак, зубных шчотак.
Нягледзячы на новыя магчымасці і дасягнуты прагрэс у лячэнні пацыентаў, устаноўлена, што поўнае выдаленне віруса гепатыт В з арганізма чалавека застаецца на дадзены момант немагчымым. Пацыенты з гепатытам В маюць патрэбу ў працяглым і часта пажыццёвым лячэнні. У той жа час, асноўная мэта тэрапіі гепатыту С складаецца ў поўным вывядзенні віруса з арганізма, што магчыма ў 99% выпадкаў.
Беражыце Ваша здароўе і здароўе Вашых блізкіх!
ГУ «Расонскі РЦГЭ»,2024