Медыцынская дапамога не павінна прычыняць шкоду нікому

Сусветны дзень бяспекі пацыентаў будзе праводзіцца 17 верасня 2024 г. У гэтым годзе для Сусветнага дня бяспекі пацыентаў выбрана тэма: «Паляпшэнне дыягностыкі для бяспекі пацыентаў». Лозунг: «Не дапускайце памылак, памятайце пра бяспеку!»

   Асноўная мэта правядзення Сусветнага дня бяспекі пацыентаў — звярнуць больш увагі на паляпшэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву.

 Прычыны шкоды здароўю пацыентам:

 1.Нядакладная або несвоечасовая пастаноўка дыягназу — адна з найбольш распаўсюджаных прычын прычынення шкоды пацыентам, ад якой пакутуюць мільёны чалавек.

  2.Медыкаментозныя памылкі. Яны дапускаюцца там, дзе сістэмныя недахопы ў арганізацыі лекавай тэрапіі, а таксама чалавечыя фактары, такія як стомленасць, незадаволеныя ўмовы працы або недахоп персаналу, уплываюць на правільнасць прызначэння, уліку, адпуску, прыёму прэпаратаў і кантролю за іх прымяненнем, што ў сваю чаргу можа нанесці сур'ёзную шкоду пацыенту, прывесці да інваліднасці або нават смерці.

 3.Унутрыбальнічныя інфекцыі (пры невыкананні медперсаналам санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры аказанні меддапамогі).

  Бяспечная медыцынская дапамога пачынаецца з правільнай, якаснай, адкрытай сувязі лекара і пацыента. Адкрытасць пацыентаў пры сувязі з медыцынскімі работнікамі (інфармаванне аб сваіх адчуваннях пры праходжанні абследаванняў, аб прыёме лекавых прэпаратаў, аб выкарыстанні метадаў лячэння традыцыйнай медыцыны) уплывае на забеспячэнне бяспекі лячэння. Не варта займацца самалячэннем, лепш своечасова звярнуцца да лекара і выконваць яго рэкамендацыі, у тым ліку і па рэжыме дня, харчавання, фізічных нагрузак, рэгулярна праходзьце прафілактычныя (дыспансерныя) агляды.

Лекавая і хірургічная бяспека, бяспека асяроддзя і арганізацыя догляду за пацыентам, аказанне экстраннай і неадкладнай дапамогі — павінны заўсёды выконвацца ва ўсіх медыцынскіх арганізацыях.

  Таму вядзіце здаровы лад жыцця, рэгулярна праходзьце дыспансерызацыю — і Вы будзеце здаровыя!

ГУ «Расонскі РЦГЭ», 2024 г.