17 сентября-  День народного единства

17 верасня – Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства (бел. Дзень народнага адзінства) - дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам № 206 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкі.

     Свята прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, па выніках якога, у прыватнасці, Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.

     Мэта свята — аб'яднаць усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад сацыяльнага статусу і рэлігійных поглядаў вакол нацыянальных каштоўнасцей.

     У Дзень народнага адзінства па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі Беларусі і яе народу: мітынгі, канцэрты, паказы тэматычных фільмаў, аўтапрабегі, выставы, спартыўныя спаборніцтвы, масавыя гулянні і святочныя шэсці па вуліцах гарадоў і населеных пунктаў.

  Так, з 5 верасня па 17 верасня 2024 г.  на экране ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці  г.п. Расоны  пройдзе   прэм’ерны паказ фільма  «Культурны код» – гэта дакументальна-ігравы фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Над праектам працаваў рэжысёр Кірыл Халецкі. Новы фільм «Культурны код» стаў захапляльнай мастацкай гісторыяй з хранікальнымі элементамі. Карціна пабудавана ў фармаце звароту да маладога пакалення беларусаў і прысвечана дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Прычым пра іх важнасць для кожнага з нас у стужцы разважаюць як эксперты, так і звычайныя грамадзяне. Гэта  захапляльная кароткаметражная стужка працягласцю 36 хвілін. Згодна з канцэпцыяй карціны галоўныя героі Ваня і Ліза – выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, павінны разгадаць культурны код беларусаў.

«Культурны код» зняты ў шыкоўных лакацыях горада Мінска – Оперны тэатр, Траецкае прадмесце, плошча Перамогі, Акадэмія музыкі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, набярэжная Свяіслачы, вуліцы горада.

  Свята,  Дзень народнага адзінства,  нагадвае нам, што  трэба праяўляць павагу да традыцый і  сімвалаў Рэспублікі Беларусь, цярпліва ставіцца да  людзей розных нацыянальнасцей і  рэлігійных канфесій. Любіць сваю краіну і быць яе патрыётамі.

ДУ «Расонскі РЦГЭ», верасень 2024 г.