1 кастрычніка - Міжнародны дзень пажылых людзей

1 кастрычніка 2024 года адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. 14 снежня 1990 года Генеральная Асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі 45/106 пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей.

Спачатку Дзень пажылых людзей сталі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 1990-х гадоў ужо ва ўсім свеце. Міжнародны дзень пажылых людзей заснавалі для таго, каб звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей пажылога ўзросту, на праблему дэмаграфічнага старэння ўсяго насельніцтва, а таксама да пошуку магчымасцей палепшыць якасць жыцця нашых пенсіянераў.

Як правіла, пажылымі называюць людзей, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. У Рэспубліцы Беларусь гэты ўзрост для мужчын наступае ў 63 гады, а для жанчын – у 58. Выхад на пенсію з'яўляецца наймацнейшым стрэсавым фактарам для чалавека, бо з гэтага моманту яго жыццё кардынальна змяняецца. У яго спыняецца працоўная дзейнасць, у сувязі з чым, ён пазбаўляецца магчымасці самарэалізавацца. Калі чалавек здаровы, бадзёры, поўны сіл, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім, спартыўным жыцці, тады старасць для яго – паняцце ўмоўнае. Пры жаданні нават у пажылым узросце людзі здольныя жыць паўнавартасна. Немагчыма ўцячы ад старасці, але працягнуць шчаслівыя гады жыцця можна заўсёды. Некаторыя адчуваюць, што старасць набліжаецца ўжо ў 40-50 гадоў, але заўсёды ёсць тыя, хто адчуваюць сябе маладымі і ў 80. Толькі ад нас саміх, ад нашых установак і жаданняў залежыць тое, калі прыйдзе наша старасць, і ці прыйдзе яна наогул. Навучыцца правільнаму ладу жыцця можна ў любым узросце.

Святкаванне Дня пажылога чалавека дапамагае нам падтрымаць і падзякаваць пажылых людзей, паказаць, што яны нам вельмі дарагія і мы цэнім іх за тое, што яны зрабілі для падрастаючага пакалення і тое, што яны робяць для нас цяпер.

З выхадам на пенсію жыццё не заканчваецца, а толькі дае магчымасць нарэшце рэалізаваць сябе ў тым, на што раней не хапала часу і з поспехам прымяніць свае таленты.

Міжнародны дзень пажылых людзей – гэта яшчэ адна нагода выказаць сваю любоў, клопат, падтрымку і павагу да сваіх пажылых родных і блізкіх, яны ў іх так маюць патрэбу.

Беражыце сябе, вядзіце здаровы лад жыцця – і тады старасць будзе ў радасць! ГУ «Расонскі РЦГЭ», кастрычнік 2024 г.