1 снежня 2024 года - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
Штогод 1 снежня ва ўсім свеце праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць ВІЧ-інфекцыі, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам кожны год прысвечаны пэўнай тэме. У 2024 годзе такой тэмай будзе «Права на здароўе – правільны шлях».
Што такое ВІЧ?
ВІЧ-інфекцыя – хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца павольным цячэннем, паражэннем імуннай і нервовай сістэм, пры адсутнасці лячэння прыводзіць да развіцця апартуністычных (сумежных) інфекцый.
Крыніца інфекцыі
Адзінай крыніцай інфекцыі з'яўляецца чалавек, які не прымае лячэнне і працягвае распаўсюджваць ВІЧ.
Шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі
Існуе тры асноўныя шляхі перадачы інфекцыі:
- Полавы шлях – пры аральным, вагінальным, анальным кантакце
- Парэнтэральны шлях (праз кроў) – пры ін'екцыйным увядзенні наркатычных рэчываў, выкарыстанні нестэрыльных іголак і шпрыцаў, праз неабеззаражаныя інструменты для гігіенічных працэдур.
- Вертыкальны – вірус перадаецца ад інфікаванай маці дзіцяці падчас цяжарнасці, родаў, кармлення грудзьмі пры адсутнасці лячэння ў маці.
Высокая канцэнтрацыя віруса, здольная заразіць здаровы арганізм, утрымліваецца ў крыві, насеннай вадкасці, вагінальным сакрэце.
ВІЧ - не перадаецца:
- пры сяброўскіх пацалунках;
- пры поцісках рукі;
- пры кашлі, чханні;
- праз посуд, адзенне, бялізну;
- пры наведванні басейна, сауны, туалета;
- пры ўкусах насякомых.
Лячэнне захворвання
На сённяшні дзень лячэнне даступна ўсім людзям, якія жывуць з ВІЧ, на бясплатнай аснове. Эфектыўнае лячэнне спыняе прагрэсаванне хваробы ў самога чалавека, а таксама спыняе перадачу ВІЧ іншым людзям.
Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі: заўсёды карыстацца толькі асабістымі прадметамі гігіены, выкарыстоўваць прэзерватывы, пазбягаць выпадковых палавых сувязяў, не ўжываць наркатычныя прэпараты, быць маральнымі і вернымі абранаму спадарожніку.
У г.п. Россоны прайсці абследаванне на ВІЧ можна ананімна і бясплатна ў раённай паліклініцы УАЗ «Росанская ЦРБ» у працэдурным кабінеце (панядзелак-пятніца). Таксама тэсціраванне на ВІЧ з выкарыстаннем экспрэс-тэстаў, якія можна купіць у аптэках г.п. Россоны або аптэках нашай Рэспублікі.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
ДУ «Росанскі РЦГЭ, лістапад 2024 г.