Прафілактыка туберкулёзу.
24 сакавіка 2025 года – Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам.
Туберкулёз — інфекцыйнае захворванне, выкліканае мікабактэрыяй туберкулёзу (у народзе іх часта называюць бацыламі Коха або палачкамі Коха ў гонар нямецкага вучонага Роберта Коха, які адкрыў іх у 1882 годзе). Паражае ўвесь арганізм: лёгкія, мозг, ныркі, лімфатычныя вузлы, косці, вочы, скуру.
ШЛЯХІ І ІЗЫТОЧНІКІ ЗАРАЖЭННЯ
Заражэнне туберкулёзам адбываецца двума шляхамі – праз паветра і праз ежу.
Асноўным крыніцай распаўсюджвання інфекцыі з'яўляецца хворы на туберкулёз чалавек, які выдзяляе пры кашлі, чханні найдрабнейшыя кропелькі мокроты і сліны, у якіх утрымліваюцца шмат узбуджальнікаў туберкулёзу. Калі ў хворага адкрытая форма туберкулёзу, то ў кроплі яго мокроты можа ўтрымлівацца да 2-3 мільёнаў бактэрый. За суткі ён выдзяляе ад 15 млн. да 7 млрд. мікабактэрый і інфікуе (заражае) на працягу года 10-15 чалавек. З паветрам бактэрыі пранікаюць у лёгкія дзяцей і дарослых, якія знаходзяцца побач з хворым.
Заражэнне праз ежу і прадметы побыту можа адбыцца пры ўжыванні малака ад хворай на туберкулёз каровы або пры карыстанні агульным з хворым на туберкулёз лёгкіх посудам, туалетнымі прыналежнасцямі і г.п.
АСНОЎНЫЯ СІМПТОМЫ І ПРЫКМЕТЫ ТУБЕРКУЛЁЗУ
- Працяглы кашаль (больш за тры тыдні) або пакашліванне з вылучэннем мокроты, магчыма з крывёй.
- Болі ў грудной клетцы.
- Страта апетыту, зніжэнне масы цела.
- Узмацненне потааддзялення (асабліва ў начны час).
- Агульнае недамаганне і слабасць.
- Перыядычна невялікае павышэнне тэмпературы цела (37,2-37,4 °Cо).
- Пачырваненне і ацёк скуры пры правядзенні пробы Манту памерам 5 мм і больш у дзяцей і падлеткаў сведчаць яшчэ не пра саму хваробу, а пра факт заражэння, таму патрабуецца паглыбленае абследаванне дзіцяці.
ПРАФІЛАКТЫКА ТУБЕРКУЛЁЗУ
Найважнейшымі метадамі прафілактыкі туберкулёзу ў дзяцей, падлеткаў і дарослых з'яўляюцца:
1.Правядзенне прышчэпак БЦЖ — супрацьтуберкулёзная вакцынацыя (вакцынацыя праводзіцца згодна з Нацыянальным календаром прышчэпак). 2.Прафілактычнае абследаванне насельніцтва (рэнтгенафлюараграфія) не радзей за 1 раз у 2 гады для ўсяго насельніцтва і штогод для груп рызыкі.
3.Неспецыфічная прафілактыка : заўсёды мыйце рукі перад ежай. Рэгулярна праветрывайце памяшканні. Адмоўцеся ад шкодных звычак. Сачыце за чысцінёй і парадкам у памяшканні і за яго межамі, не дапускайце назапашвання пылу. Штодня праводзіце ў