Всемирный день борьбы с псориазом

Сусветны дзень барацьбы з псарыязам

29 кастрычніка 2025 г. — Сусветны дзень барацьбы з псарыязам.

Псарыяз — неінфекцыйнае захворванне, якое праяўляецца ў выглядзе хранічнага запалення скуры. Характэрнай прыкметай псарыяза з'яўляецца ўзнікненне дакладна адмежаваных ад здаровай скуры чырвоных лускаватых папул памерам з манету з лакалізацыяй паражэнняў пераважна на скуры локцевых і каленных суставаў, рук, ступняў і валасістай часткі галавы. Да сімптомаў адносяцца сверб, раздражненне, паленне і боль. У рэдкіх выпадках паражаным аказваецца ўвесь скурны полаг; у такой асабліва цяжкай форме псарыяз можа прывесці да смяротнага зыходу, паколькі вострае запаленне і лушчэнне скуры могуць выклікаць парушэнне яе тэрмарэгулюючай і бар'ернай функцый. Таксама могуць узнікаць змены пазногцевых пласцін, такія як кропкавыя ўцісканні, згушчэнне або адслойванне пазногця. У некаторых пацыентаў развіваецца псарыятычны артрыт, які выклікае боль, скаванасць і абмежаванне рухомасці суставаў. У рэдкіх выпадках хвароба можа закранаць іншыя органы, такія як вочы ці ныркі. Псарыяз часта мае спадчынны характар. Захворванне звязана з анамальнай актыўнасцю імуннай сістэмы, у прыватнасці, імунныя клеткі пачынаюць атаку на ўласныя тканіны.

Псарыяз не перадаецца ад чалавека да чалавека, гэта не інфекцыйнае захворванне.

Прафілактыка псарыяза

1.Пазбягайце стрэсаў. Стрэсавыя сітуацыі могуць правакаваць абвастрэнні псарыяза.

2. Нармалізуйце харчаванне. Выключыце з рацыёну смажанае, салёнае і тоўстае. Дадайце больш гародніны, садавіны, ягад і арэхаў. Не рэкамендуюцца лячэбныя чысткі і галаданні, калі гэта не прызначана лекарам.

3. Адмоўцеся ад шкодных звычак. Курэнне і ўжыванне алкаголю пагаршаюць сімптомы.

4. Выконвайце рэжым. Нармалізуйце рэжым сну і няспання, пазбягайце празмерных фізічных нагрузак.

5. Абараняйце скуру. Не дапускайце механічных пашкоджанняў, сонечных апёкаў і абмаражэнняў. Абмяжуйце загаранне, празмернае знаходжанне на сонцы можа быць шкодным.

6. Носіце правільную вопратку. Выбірайце свабодную вопратку з натуральных матэрыялаў (бавоўна, лён), каб пазбегнуць націрання і пашкоджання скуры. Абмяжуйце кантакт з поўсцю, не надзявайце воўну прама на цела.

7. Пазбягайце алергенаў. Абмяжуйце выкарыстанне пухавых і пёравых падушак, выкарыстоўвайце гіпоаллергенныя пасцельныя прыналежнасці.

8. Сачыце за здароўем. Любыя інфекцыйныя захворванні нельга запускаць.

ДПУ «Расонскі РЦГЗ», кастрычнік 2025 г.