День защиты детей

Дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня — гэта Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэтае свята традыцыйна адзначаецца ў многіх краінах свету, у тым ліку ў Беларусі.

Свята было заснавана ў 1949 годзе рашэннем Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын, а ўпершыню стала адзначацца з 1950 года.

Яго галоўная мэта — прыцягнуць увагу грамадства да абароны правоў, здароўя і дабрабыту падрастаючага пакалення.

У свята ёсць уласны афіцыйны сцяг — зялёнае палатно, у цэнтры якога размешчана планета Зямля, акружаная пяццю стылізаванымі дзіцячымі фігуркамі розных колераў (чырвоны, сіні, жоўты, чорны і белы).

У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць забаўляльныя праграмы: арганізуюцца канцэрты, конкурсы, выставы і майстар-класы, тэматычныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы і медыцынскія кансультацыі для дзяцей і бацькоў. Праводзяцца дабрачынныя зборы і кампаніі ў падтрымку дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У г.п. Расоны свята для дзяцей пройдзе на летняй эстрадзе.

Дарослыя, зрабіце так,
Каб не плакалі дзеці,
Каб не палаў агнём
Неба на нашай планеце.

Каб распускаліся кветкі,
Мамы шчаслівымі былі.
Каб сярод прыгажосці
Людзі адзін аднаго любілі.

ДНУ «Расонскі РЦГЭ», чэрвень 2026