Рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» пройдзе з 10 мая па 1 чэрвеня
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) з 10 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям'і і Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Мерапрыемствы кампаніі будуць праходзіць у 2 этапы. Першы – з 10 па 19 мая. На гэтым этапе тэматычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны на тэрыторыі гандлёвых цэнтраў, адкрытых пляцовак, ва ўстановах аховы здароўя. У ходзе кампаніі будуць праведзены конкурсы сярод сем'яў работнікаў АПЧС і шматдзетных сем'яў, спартыўнае свята і конкурс відэаролікаў.
Другі этап акцыі пройдзе з 22 мая па 1 чэрвеня. Яго правядуць у пачатковых класах устаноў адукацыі, установах дашкольнай адукацыі, Цэнтрах пазашкольнай адукацыі, фізкультурна-аздараўленчых комплексах, шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Акцыя «наведае» таксама адкрытыя пляцоўкі і месцы масавага знаходжання людзей.