О недопустимости выжигания сухой растительности

Аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці

З надыходам вясны пачынаецца пажаранебяспечны перыяд, бо людзі пачынаюць наводзіць парадак вакол дамоў, спальваючы смецце і мінулагоднюю траву. Кожны год ратавальнікі працягваюць выязджаць на сотні, а то і тысячы пажараў, звязаных з сезонным выпальваннем.

Найчасцей ахвярамі пажараў, якія ўзнікаюць падчас выпальвання травы, становяцца пенсіянеры, якія наводзяць парадак на ўчастках. Большасць трагедый адбываецца, калі пры спальванні смецця людзі выкарыстоўваюць лёгкаўзгаральныя вадкасці. Нярэдкія выпадкі, калі выпальванне сухой травы прыводзіла да самых цяжкіх наступстваў – гібелі людзей, калі на вачах вінаватых агонь перакідаўся на жылыя дамы, пабудовы і хлеўчукі.

Асноўныя правілы пры распальванні вогнішчаў, спальванні смецця:

  • распальваць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;
  • месца для распальвання вогнішчаў павінна быць ачышчана ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці;
  • у даступнасці неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя;
  • працэс гарэння павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на гаручыя рэчывы і матэрыялы, што захоўваюцца;
  • сыходзячы, неабходна патушыць вуголле да поўнага спынення тлення.

Не дапускаецца:

  • выпальванне сухой расліннасці, сцерні;
  • развядзенне вогнішчаў на тарфяных грунтах, пад кронамі дрэў;
  • выкарыстанне для распальвання вогнішчаў і вугалю лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей (за выключэннем вадкасцей, спецыяльна прызначаных для распальвання).

Яшчэ адна вясновая «праблема» – аматары адпачынку на прыродзе. Адпраўляючыся «на шашлыкі», людзі выбіраюць маляўнічыя месцы. Але, з'язджаючы, людзі забываюць патушыць вогнішча, пакідаюць бітае шкло, кідаюць у траву недакуркі. А бо любая занесеная звонку крыніца, напрыклад, недбайна кінуты недакурак на поле з сухой травой, правакуе ўзгаранні на значных плошчах. Порывам ветру агонь разносiцца на вялікія адлегласці, спальваючы ўсё на сваім шляху.

 

Каб адпачынак на прыродзе быў сапраўды бяспечным:

  • мангал або грыль выкарыстоўвайце толькі пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;
  • пры распальванні не выкарыстоўвайце гаручыя вадкасці;
  • не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павялічвальныя шкла, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву).

Не праходзьце міма палаючай травы! Пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі паведамляйце аб узгараннях у МНС па нумары 101 або 112.