Мальчишки и девчонки, а также их родители!

Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі!

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» расонскія ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі раённых службаў правялі маштабнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сям'і.

Работнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх дзеці і іх бацькі маглі паспрабаваць падыхаць праз апарат сціснутага паветра ў дымакамеры, папрацаваць з гідраўлічным інструментам, прымерыць на сябе баявое адзенне ратавальніка, пагуляць у гульню «Бяспечная рыбалка». Дзеці змаглі адчуць сябе сапраўднымі альпіністамі на пляцоўцы з удзелам аўтамабільнай лесвіцы.

Прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, Расонскага ўчастка газазабеспячэння і ўстановы аховы здароўя «Расонская раённая бальніца» прадэманстравалі ўдзельнікам мерапрыемства сваю тэхніку і абсталяванне, прызначанае для рэагавання на розныя надзвычайныя здарэнні.

У завяршэнні свята ратавальнікі арганізавалі сапраўдную водную феерыю: былі прыменены лафетныя ствалы аўтамабільных цыстэрнаў, перфараваныя рукавы, якія дадалі трохі прахалоды ў такі гарачы дзень!

Галерэя выяў

  •