Безопасность – одна из главных семейных ценностей!

Бяспека – адна з галоўных сямейных каштоўнасцей!

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» расонскія ратавальнікі правялі мерапрыемства для сем'яў раённага цэнтра.

Работнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі інтэрактыўныя лакацыі на дзіцячай гульнявой пляцоўцы «Краіна казак». Дзеці і іх бацькі актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных ратавальнікамі гульнях, забавах і заданнях, такіх як: «Куб бяспекі», «Бяспечны твістар», «Бяспечная рыбалка», «Я ў бяду не патраплю».

Незаменнымі памочнікамі тут сталі хлопцы з Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Несумненна, упрыгожаннем мерапрыемства сталі роставыя лялькі, якія падарылі малым незабыўныя эмоцыі.

Вялікая ўвага была ўдзелена працы з бацькамі. Работнікі МНС расказалі ім пра карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, мабільнага дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач», прывялі статыстыку па пажарах у рэспубліцы, вобласці, раёне, прычынай узнікнення якіх стала дзіцячая свавольства. Не абышлося без уручэння наглядна-выяўленчай прадукцыі для ўсіх удзельнікаў.

– Штогод Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях праводзяцца мерапрыемствы такога характару ў тых месцах, дзе бацькі знаходзяцца разам са сваімі дзецьмі, – адзначыў інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Падвіцельскі. – для таго, каб дарослыя і дзеці знаходзілі агульную мову ў пытаннях бяспекі!

Галерэя выяў

  •