За будущее без дыма и огня!

За будучыню без дыму і агню!

У Расонскім раёне актыўна праводзіцца рэспубліканская акцыя «Вакацыі без агню і дыму!».

Мерапрыемствы ў рамках акцыі праходзяць ва ўсіх лагерах, створаных гэтым летам на базе школ раёна. Нягледзячы на тое, што асаблівую ўвагу работнікі МНС надаюць дзецям з профільнай змены «Юны ратавальнік», створанай сёлета пры Расонскім Цэнтры дзяцей і моладзі, дзеці з іншых лагераў не пазбаўлены ўвагі ратавальнікаў і супрацоўнікаў службаў раёна.

Сумесна з прадстаўнікамі АСВОД, БРСМ, міліцыі, аварыйнай газавай службы, дзяржэнергагазнагляду расонскія ратавальнікі прымяняюць у рабоце з дзецьмі розныя формы мерапрыемстваў. Праводзяцца прафілактычныя гутаркі, навучальныя эвакуацыі, інтэрактыўныя гульні, квест-гульні, «Спортландыі бяспекі» з прымяненнем абсталявання МНС, экскурсіі і заняткі ў падраздзяленнях аддзела па надзвычайных сітуацыях, заняткі на вадаёмах. Як і планавалася раней, дзеці з профільнай змены МНС наведалі Цэнтр бяспекі

– Сваім прыкладам мы хочам данесці да бацькоў інфармацыю аб тым, як арганізаваць вольны час дзіцяці ў канікулярны перыяд. – адзначыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Марозаў. – Бо, часта, у летні час дзеці прадастаўлены самі сабе і не застрахаваны ад узнікнення няшчаснага выпадку. Наша мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Дзеці – гэта наша будучыня, і ад таго, што мы закладзем у іх сёння, будзе залежаць наша заўтра!

Галерэя выяў

  •