Лета! Сонца! Смака!
Супрацоўнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу ўсяго лета праводзяць мерапрыемствы для дзяцей і іх бацькоў у рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню!».
Работа накіравана ў першую чаргу на дзяцей, якія адпачываюць у прышкольных лагерах. Аднак ратавальнікі праводзяць мерапрыемствы для дзіцясадкоўцаў і школьнікаў, якія проста адпачываюць дома на вакацыях. Для ўсіх такія сустрэчы становяцца сапраўднымі святамі!
Любы жадаючы можа адчуць сябе сапраўдным альпіністам на пляцоўцы з удзелам аўтамабільнай лесвіцы, паспрабаваць падыхаць праз апарат сціснутага паветра ў дымакамеры, папрацаваць з гідраўлічным інструментам, прымерыць на сябе баявую вопратку ратавальніка. Ну і, вядома ж, пагуляць ва ўсімі любімую «Бяспечную рыбалку», а таксама «Бяспечны хакей»! А з прымяненнем лафетных ствалоў аўтамабільных цыстэрнаў, перфараваных рукавоў, работнікі МНС ладзяць для дзятвы сапраўдную водную феерыю!
Разам з прадстаўнікамі АСВОД, БРСМ, міліцыі выдатным памочнікам для работнікаў МНС з'яўляецца добрае летняе надвор'е, якое робіць такія святы яшчэ ярчэй і прыгажэй! У пагодлівыя летнія дні ратавальнікі праводзяць з дзецьмі займальныя спартыўныя спаборніцтвы з прымяненнем ратавальнага абсталявання.