Экзамены для юных «академиков»

Экзамены для юных «акадэмікаў»

Работники Россонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць мерапрыемствы для дзяцей і іх бацькоў у рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!».

У рамках першага этапу акцыі ратавальнікі, пачынаючы з 21 жніўня, штодня праводзяць мерапрыемствы ў гандлёвых аб'ектах, куды прыходзяць дзеці і іх бацькі, каб купіць усё неабходнае да новага навучальнага года.

Работнікі аддзела прапануюць наведвальнікам крам стаць удзельнікамі займальных інтэрактыўных пляцовак. Адной з іх з'яўляецца пляцоўка пад назвай «Акадэмія юных ратавальнікаў». Тут пад чулым кантролем мам і тат дзеці праходзяць тэарэтычныя заданні, адказваючы на пытанні, якія тычацца пажарнага абсталявання і тэхнікі, правільных дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. У практычнай частцы ўдзельнікі на хуткасць апранаюць баявую вопратку, усталёўваюць і правяраюць на працаздольнасць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, вучацца вязаць вузлы, якімі карыстаюцца ў сваёй дзейнасці ратавальнікі, аказваюць першую медыцынскую дапамогу, выкарыстоўваючы ў якасці падказкі мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач». Пасля завяршэння ўсіх выпрабаванняў работнікі МНС уручаюць дзецям падарункі і атэстаты «Акадэміі юных ратавальнікаў» з выстаўленымі адзнакамі.

Яшчэ адной формай работы з'яўляецца «Экзамен па бяспецы». Заданні на гэтым экзамене падобныя да заданняў «Акадэміі юных ратавальнікаў». У канцы экзамену ратавальнікі ўручаюць дзецям «Дзённікі бяспекі» і сертыфікаты аб паспяховым праходжанні экзамену па бяспецы 2023.

Падчас правядзення мерапрыемстваў работнікі аддзела прэзентуюць новую інфармацыйную кампанію Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Будзь побач з дзіцем!».

Галерэя выяў

  •