У вёсцы Тофелі Янковіцкага сельсавета адбыўся пажар хлеў
13 верасня а 03-10 у цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары хлеў па вуліцы Набярэжная ў вёсцы Тофелі Янкавіцкага сельскага Савета.
Па прыбыцці да месца выкліку першых падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне хлеў.
Гаспадар 1971 года нараджэння, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Пацярпелых няма.
У выніку пажару ў хляве знішчана дах, стол, пашкоджаны сцены.
Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае:
- Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электраацяпляльныя прыборы, тым больш у начны час, не сушыце рэчы на электраацяпляльных прыборах;
- Карыстайцеся толькі спраўнымі электрапрыборамі, не перагружайце электрасетку. Памятайце, не выключаны электрапрыбор можа стаць прычынай пажару;
- Не эксплуатуйце няспраўную, а таксама старую электрычную праводку, сыходзячы з дома, пераканайцеся ў тым, што ўсе электрапрыборы выключаны. Тэлефон службы выратавання 101, 112;
- Не карыстайцеся самаробнымі падаўжальнікамі і электрапрыборамі, не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы, не абклейвайце і не афарбоўвайце электрычныя правады і кабелі. І запомніце галоўнае правіла – адзін электрапрыбор – адна разетка.