У рэспубліцы з 8 лістапада стартуе акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»
Курэнне ў пасцелі – асноўная прычына пажараў у Рэспубліцы Беларусь.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 8 па 28 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!», якая пройдзе ў 2 этапы.
У перыяд з 8 па 17 лістапада мерапрыемствы пройдуць на прамысловых прадпрыемствах, у пунктах прыёму другаснай сыравіны, інтэрнатах, месцах размяшчэння аўталавак, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей. Работнікі МНС правядуць інтэрактыўную гутарку з удзельнікамі акцыі і дэманстрацыяй відэафільма «Ахвяры згубнай звычкі», а таксама відэаролікаў пра наступствы неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
У межах другога этапу з 20 па 28 лістапада работнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, сельсаветах, дзе ў чарговы раз нагадаюць пра наступствы згубнай звычкі. Для ўдзельнікаў акцыі будуць падрыхтаваны віктарыны, адкрытыя дыялогі, дзе кожны зможа замацаваць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай і зрабіць сваё жыццё бяспечней!