У прыярытэце бяспека ў жылым фондзе
Расонскія ратавальнікі актывізавалі пажарна-прафілактычную працу ў жылым фондзе грамадзян.
Пад пільнай увагай работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях катэгорыя грамадзян – адзінокія і самотныя. Абследаванне домаўладанняў праводзіцца як у складзе аглядных камісій, так і ў індывідуальным парадку. Праца праводзіцца ва ўсіх сельскіх Саветах Расонскага раёна, а таксама ў раённым цэнтры.
Работнікамі МНС старанна правяраецца наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць і правільная эксплуатацыя пячнога абсталявання, электраправодкі. З усімі грамадзянамі праводзіцца інструктаж аб выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі з уручэннем неабходных рэкамендацый і наглядна-выяўленчай прадукцыі з карыснымі парадамі ад МНС.
Асноўная мэта дадзеных мерапрыемстваў – гэта папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх.