Бяспека для вяскоўцаў
У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» расонскія ратавальнікі правялі шэраг мерапрыемстваў для жыхароў сельскай мясцовасці.
Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчу з жыльцамі аддзяленняў кругласутачнага прабывання людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна. Прысутным было расказана аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», прадэманстраваны тэматычныя відэаматэрыялы. З дапамогай прэзентацыі «Сакрэт бяспекі» ратавальнікі расказалі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, аб сродках ранняга выяўлення загаранняў і аб сродках першаснага пажаратушэння.
Яшчэ адна форма работы з насельніцтвам на дадзеным этапе акцыі – гэта гутаркі з жыхарамі вёсак у месцах выязнога гандлю. Пакупнікам аўталавак прапаноўвалася праслухаць сігнал «Увага ўсім» і адказаць, чулі яны яго раней ці не. «Гэта ж паветраная трывога!» – адказвалі многія. Ратавальнікі ў сваю чаргу расказвалі аб сітуацыях, калі дадзены сігнал падаецца і аб дзеяннях грамадзян, падмацоўваючы свае словы дэманстрацыяй навучальнага відэароліка.
На сельскіх сходах, якія былі арганізаваны на базе Клясціцкага, Краснапольскага, Селяўшчынскага, Дворышчанскага сельскіх дамоў культуры, работнікі МНС разам з жыхарамі сяла вывелі «Формулу бяспекі», якая базуецца на простых правілах. Да іх адносяцца асцярожнае абыходжанне з агнём, правільнае выкарыстанне пячнога і электрычнага абсталявання, пастаянны кантроль над дзецьмі, выкарыстанне сродкаў ранняга выяўлення загаранняў, бяспечнае паводзіны на вадаёмах.