На территории Россонского района стартует республиканская акция «За безопасность вместе»

На тэрыторыі Расонскага раёна стартуе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»

Адной з асноўных прычын пажараў па-ранейшаму застаецца невыкананне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі па неўважлівасці або па неразуменні, але вынік адзін.

З мэтай папярэджання такіх пажараў, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, з 15 красавіка па 1 мая 2024 года на тэрыторыі Расонскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

У прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, работнікі сацыяльнай абароны, адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і энергетыкі.

Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і самотна пражываючым пажылым грамадзянам, адзінокім і самотна пражываючым інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і найбольш сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян.

Далучайцеся да акцыі – будзем за бяспеку разам!