Будьте достойным примером для своих детей!

Будзьце годным прыкладам для сваіх дзяцей!

У Расонскім раёне актыўна праводзіцца прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных», галоўнай мэтай якой з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячай гібелі і траўматызму, у тым ліку на пажарах, папярэджанне дзіцячага свавольства з агнём.

Выратавальнікі праводзяць тэматычныя сустрэчы, каб нагадаць дзецям і дарослым правілы бяспечнай жыццядзейнасці. Менавіта таму ўсе мерапрыемствы праходзяць у тых месцах, дзе бацькі заўсёды знаходзяцца побач са сваімі дзецьмі.

Так работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у першую чаргу наведалі аддзяленне дзіцячай кансультацыі Расонскай раённай цэнтральнай бальніцы. Выратавальнікі расказалі мамам і татам і іх малым, пра тое якія небяспекі могуць іх падсцерагаць дома і, вядома ж, пажадалі ўсім хутчэйшага выздараўлення.

Яшчэ адна форма работы ў рамках акцыі – гэта гутаркі на бацькоўскіх сходах у дзіцячых садках і ў пачатковых класах школ. Тут выратавальнікі з дапамогай відэаматэрыялаў «Недзіцячыя гульні» і «Сюжэт АНТ пра выратаваных дзяцей у Брэсцкай вобласці» расказалі прысутным бацькам, пра тое, як важна знаходзіцца побач са сваім дзіцем, ведаць кожную хвіліну, чым ён заняты, правільна арганізоўваць яго вольны час, навучаць элементарным правілам бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на вадаёме.

Сапраўднае свята арганізавалі выратавальнікі на дзіцячай гульнявой пляцоўцы «Краіна казак» у раённым цэнтры. Апрананне баявога адзення, гульні «Крокі выратавання», «Бяспечная рыбалка», «Бяспечны твістэр», віктарына «Пытанне-адказ» - вось пералік цікавых лакацый ад МНС для дарослых і дзяцей. А ўпрыгожылі мерапрыемства выступленне мімаў і ростовых фігур, а таксама праца пляцоўкі па нанясенні аквагрыму, якія былі арганізаваны работнікамі Расонскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці і Расонскага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Не засталіся без увагі работнікаў МНС і шматдзетныя сем'і. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў – у цёплай сямейнай абстаноўцы данесці да бацькоў інфармацыю аб тым, што выхоўваючы дзіця, трэба прывіваць яму неабходныя навыкі бяспечных паводзін з дзяцінства і быць для яго годным прыкладам!

Галерэя выяў

  •