Лета без дыму і агню!
У Расонскім раёне актыўна праводзіцца рэспубліканская акцыя «Вакацыі без агню і дыму!».
Мерапрыемствы ў рамках акцыі праходзяць ва ўсіх лагерах, створаных гэтым летам на базе школ раёна. Нягледзячы на тое, што асаблівую ўвагу работнікі МНС надаюць дзецям з профільнай змены «Малады ратавальнік», створанай сёлета пры Расонскім Цэнтры дзяцей і моладзі, дзеці з іншых лагераў не пазбаўлены ўвагі ратавальнікаў і супрацоўнікаў службаў раёна.
Сумесна з прадстаўнікамі АСВОД, БРСМ і фізкультурна-спартыўнага клуба «Старт» расонскія ратавальнікі выкарыстоўваюць у рабоце з дзецьмі розныя формы мерапрыемстваў. Праводзяцца прафілактычныя гутаркі, інтэрактыўныя гульні, квест-гульні, «Спортландыі бяспекі» з прымяненнем абсталявання МНС, экскурсіі і заняткі ў падраздзяленнях аддзела па надзвычайных сітуацыях, навучанне плаванню.
Сваім прыкладам работнікі МНС хочуць данесці да бацькоў інфармацыю аб тым, як арганізаваць вольны час дзіцяці ў канікулярны перыяд, бо, не для каго ні сакрэт, што ў летні час дзеці застаюцца самі сабе і не застрахаваны ад узнікнення няшчаснага выпадку. Мэта прафілактычнай работы, якую праводзяць ратавальнікі – гэта прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на вадаёмах.