Прафілактычная акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС.
Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, стараючыся дастукацца да кожнага чалавека паважанага ўзросту і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх пажылых людзей. Акцыя пройдзе з 16 верасня па 4 кастрычніка. Работнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў аддзяленнях тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аўталаўках, сельскіх дамах культуры.