Навучанне работнікаў у рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам» на тэрыторыі Віцебскай вобласці
15.10.2024 года работнікамі Расонскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі УЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца», упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Расонскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам» на тэрыторыі Расонскага раёна праведзена навучанне работнікаў УП ЖКГ Расонскага раёна, ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна» асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянням пры іх узнікненні.