Не прожигайте свою жизнь!

Не прагарайце сваё жыццё!

У рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» Расонскія ратавальнікі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў домаўладаннях грамадзян, а таксама ў гандлёвых аб'ектах.

Пад пільнай увагай работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях катэгорыя грамадзян – адзінокія і самотныя. Галоўная мэта акцыі – гэта папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Таму пад асаблівым кантролем ратавальнікаў домаўладання грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца як у складзе аглядных камісій, так і ў індывідуальным парадку. Работа вядзецца ва ўсіх сельскіх Саветах Расонскага раёна, а таксама ў раённым цэнтры.

Работнікі МНС старанна вывучаюць стан печанай ацяплення і электраправодкі, правільнасць іх эксплуатацыі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, вядуць тлумачальную працу, распавядаючы грамадзянам пра тое, да якіх трагічных падзей можа прывесці грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі і такая згубная звычка, як курэнне.

          Яшчэ адной формай працы ратавальнікаў стала арганізацыя пастоў бяспекі ў гандлёвых аб'ектах. Работнікі МНС распавядалі наведвальнікам крам пра колькасць узніклых пажараў на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна, указваючы ў размове на тое, што асноўнай прычынай іх узнікнення стала непатушаная цыгарэта, а 90 працэнтаў ахвяр ад гэтых пажараў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Усім суразмоўцам ратавальнікі настойліва рэкамендавалі ўсталяваць у сваіх дамах і кватэрах аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а таксама прапаноўвалі здзейсніць умоўны выклік пажарных падраздзяленняў зыходзячы з сітуацый, адлюстраваных на «кубе жыцця». Усім удзельнікам мерапрыемстваў была ўручана тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Галерэя выяў

  •