Школа безопасности 2025.

Школа бяспекі 2025

22 лютага ў Расонскай сярэдняй школе імя П.М. Машэрава прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі 2025»

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці навучэнцаў да вывучэння абавязковых факультатыўных заняткаў «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», развіцця ў іх творчых здольнасцей, паглыблення тэарэтычных ведаў і замацавання практычных уменняў па пытаннях умацавання ўласнай і грамадскай бяспекі. Удзел прынялі 24 школьнікі.

У першым туры рабяты адказвалі на пытанні тэставых заданняў, падчас другога этапу прадэманстравалі свае красамоўныя здольнасці ў конкурсе «Я раскажу вам…». Вырашальным стала трэцяе выпрабаванне, дзе навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, якія тычацца бяспекі.

Па выніках конкурсу члены журы вызначылі лепшых:

1 – 4 класы – Матусава Вераніка, ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М.Машэрава»;

5 – 8 класы – Бугаёва Аляксандра, ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М.Машэрава»;

9 – 11 класы – Сарокіна Соф'я, ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М.Машэрава».

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. Віншуем рабят і жадаем поспехаў на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца 4 сакавіка ў Віцебску.

Галерэя выяў

  •