На Россонщине завершилось специальное профилактическое мероприятие МЧС «Дом без пожара»

На Расоншчыне завяршылася спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС «Дом без пажару».

З 8 па 12 сакавіка на тэрыторыі Расонскага раёна праходзіла спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС «Дом без пажару», накіраванае на зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва, завершана.

Для правядзення маштабнай пажарна-прафілактычнай работы да расонскіх ратавальнікаў далучыліся калегі з Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, Полацкага і Наваполацкага аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Не засталіся ўбаку і прадстаўнікі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», якія бязвыплатна перадавалі грамадзянам аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і праводзілі іх устаноўку.

Пажарна-прафілактычнай работай работнікі МНС ахапілі гарадскі пасёлак Расоны, а таксама Краснапольскі, Сакалішчанскі і Янкавіцкі сельскія Саветы. Менавіта на гэтых тэрыторыях за апошнія тры гады назіралася значная колькасць загінулых грамадзян.

Акрамя работы, накіраванай на вывучэнне пажарнай бяспекі ў жыллёвым фондзе, ратавальнікі арганізавалі шырокарэкламную прапагандысцкую кампанію, падчас якой вялі актыўнае інфармаванне навучэнцаў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў працоўных калектываў устаноў і арганізацый раёна, наведвальнікаў аб'ектаў гандлю, жыхароў сельскіх населеных пунктаў аб важнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Усяго за час правядзення спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» работнікамі МНС абследавана 560 дамоў і кватэр грамадзян, праінструктавана больш за 700 чалавек. У межах праведзенай работы не абышлося і без парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, якія былі выяўлены больш чым у 230 домаўладаннях. У 341 уладальніку рэкамендавана ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

За пяць дзён правядзення спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства да прафілактычнай работы прыцягвалася больш за 70 работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці, а таксама 56 прадстаўнікоў іншых суб'ектаў прафілактыкі.

Галерэя выяў

  •