На Расоншчыне завершылася спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»
Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», якое праводзілася з 26 па 30 красавіка на тэрыторыі Расонскага раёна з мэтай зніжэння рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэння культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва, завершана.
У рамках мерапрыемства арганізавана супольная праца суб'ектаў прафілактыкі ў гарадскім паселішчы Расоны, на тэрыторыях Краснапольскага, Сакалішчанскага, Янковіцкага сельскіх Саветаў. Ва ўказаных месцах працавалі аглядныя камісіі, а таксама праводзілася індывідуальная пажарна-прафілактычная праца.
Для аказання дапамогі ў правядзенні пажарна-прафілактычнай працы ў дамах і кватэрах жыхароў раёна да расонскіх ратавальнікаў далучыліся работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. З асабістым складам быў праведзены інструктаж аб неабходнасці захавання тэхнікі бяспекі пры абследаванні аб'ектаў жыллёвага фонду.
Работнікамі Цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці праведзены інфармацыйна-прапагандысцкія мерапрыемствы ў Краснапольскай сярэдняй школе, аддзяленні кругласутачнага прабывання людзей у аграгарадку Краснаполле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аб'ектах гандлю. Для зносін з насельніцтвам ратавальнікі выкарыстоўвалі розныя формы працы, у залежнасці ад катэгорыі грамадзян. Але нязменнай застаецца мэта, якую пераследуюць ратавальнікі пры рэалізацыі спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» – зніжэнне колькасці пажараў у дамах і кватэрах, і гібелі людзей ад іх.
За час правядзення спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» з 26 па 30 красавіка ў прафілактычнай рабоце было задзейнічана 18 работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці. У перыяд правядзення мерапрыемства аглядныя камісіі раёна працавалі 4 разы.