С 27 по 31 мая на Россонщине МЧС проведет специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

З 27 па 31 мая на Расоншчыне МНС правядзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару».

 «Дом без пажару» пад такой назвай пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС на тэрыторыі Расонскага раёна з 27 па 31 мая.

Яго мэтай з'яўляецца зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва.

На тэрыторыі Расонскага раёна за мінулы перыяд 2025 года адбылося 9 пажараў, гэта на пяць выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, у агні загінулі адразу два чалавекі.

Трагедыя, якая забрала жыцці адразу двух мужчын, адбылася 26 лютага ў аграгарадку Краснаполле. Непрацуючыя мужчыны: гаспадар прыватнага дома і яго знаёмы сталі ахвярамі ўласнай неасцярожнасці – неасцярожнасці пры курэнні, абодва мужчыны былі ў стане алкагольнага ап'янэння.

За апошнія тры гады на тэрыторыі Расонскага раёна адбылося 33 пажары, на якіх загінула 8 чалавек. Большасць пажараў – 16 выпадкаў і 6 загінулых грамадзян прыпадаюць на сельскую мясцовасць і зафіксаваны на тэрыторыях Краснапольскага, Сакалішчанскага і Янковіцкага сельскіх Саветаў. Крыху менш – 10 пажараў і двое загінулых прыпадаюць на гарадскі пасёлак Расоны. Менавіта таму мерапрыемствы спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства пройдуць у населеных пунктах дадзеных сельвыканкамаў і ў самым гарпасёлку.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці зафіксаваны рост пажараў на шэсцьдзесят адзін выпадак (347 – 2024, 408 – 2025). У агні загінула 39 чалавек – гэта на 10 выпадкаў (+34,5%) больш, чым у 2024 годзе.

Наведванню падвергнуцца домаўладанні катэгарызаваных грамадзян: адзінокіх і самотна пражываючых, інвалідаў і шматдзетных сем'яў, сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама домаўладанні грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Сярод галоўных задач спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства ратавальнікі вылучаюць: інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, вывучэнне стану пажарнай бяспекі аб'ектаў жыллёвага фонду.

Для правядзення адраснага абследавання домаўладання (на бязвыплатнай аснове) звяртацца па тэлефонах 5-12-76, +375 29 555 31 01.