Мы за бяспеку на канікулах
У Расонскім раёне актыўна праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечныя канікулы».
Мерапрыемствы ў рамках акцыі праходзяць ва ўсіх лагерах, створаных гэтым летам на базе школ раёна. Асноўнымі тэмамі ўсіх сустрэч з работнікамі МНС нязменна застаюцца пажарная бяспека і бяспека на вадаёмах.
Сумесна з прадстаўнікамі ОСВАД расонскія ратавальнікі прымяняюць у зносінах з дзецьмі розныя формы работы. Праводзяцца прафілактычныя гутаркі, інтэрактыўныя гульні, квест-гульні, «Спортландыі бяспекі» з прымяненнем абсталявання МНС, экскурсіі і заняткі ў падраздзяленнях аддзела па надзвычайных сітуацыях, заняткі на вадаёмах. Як і планавалася раней, дзеці наведваюць Цэнтр бяспекі.
– Сваім прыкладам мы хочам данесці да бацькоў інфармацыю аб тым, як арганізаваць вольны час дзіцяці ў канікулярны перыяд, – адзначыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Падвіцельскі. – Бо, часта, у летні час дзеці прадастаўлены самі сабе і не застрахаваны ад узнікнення няшчаснага выпадку. Наша мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.