Безопасное лето вместе со спасателями

Бяспечнае лета разам з ратавальнікамі

У Расонскім раёне актыўна праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечныя канікулы».

Работа накіравана ў першую чаргу на дзяцей, якія адпачываюць у прышкольных лагерах. Нягледзячы на тое, што асаблівую ўвагу работнікі МНС надаюць дзецям з профільнай змены «Малады ратавальнік», створанай сёлета пры Расонскім Цэнтры дзяцей і моладзі, дзеці з іншых лагераў не пазбаўлены ўвагі ратавальнікаў і супрацоўнікаў службаў раёна. Не застаюцца ўбаку і самыя маленькія жыхары раёна – выхаванцы дзіцячых садкоў, нароўні са школьнікамі, таксама прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных работнікамі МНС.

Сумесна з прадстаўнікамі АСВОД ратавальнікі выкарыстоўваюць у рабоце з дзецьмі розныя формы мерапрыемстваў. Праводзяцца прафілактычныя гутаркі, інтэрактыўныя гульні, квест-гульні, «Спортландыі бяспекі» з прымяненнем абсталявання МНС, экскурсіі і заняткі ў падраздзяленнях аддзела па надзвычайных сітуацыях, навучанне плаванню.

Сваім прыкладам работнікі МНС хочуць данесці да бацькоў інфармацыю аб тым, як арганізаваць вольны час дзіцяці ў канікулярны перыяд, бо, не для каго ні сакрэт, што ў летні час дзеці застаюцца самі сабе і не застрахаваны ад узнікнення няшчаснага выпадку. Мэта прафілактычнай работы, якую праводзяць ратавальнікі – гэта прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і гібелі на вадаёмах.

Галерэя выяў

  •