Бяспечнае лета для малых
У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Бяспечныя канікулы» расонскія ратавальнікі наведалі выхаванцаў дзіцячага сада №3 і дзіцячага сада №4 раённага цэнтра.
Работнікі МНС частыя госці ў дашкольнікаў, таму сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы. Ратавальнікі расказалі дзецям пра тое, у якіх выпадках і па якіх нумарах выклікаць ратавальнікаў, міліцыю, медыцынскую і газавую службу, нагадаўшы пры гэтым, што нельга тэлефанаваць у экстранныя службы, калі нічога не здарылася.
З асаблівай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў гульні «Дым, вуліца, пажар». Таксама малышы з лёгкасцю адказвалі на пытанні пра тое, з якімі рэчамі можна гуляць, а з якімі не ў ходзе гульні «небяспечнае-бяспечнае». Асабліва ўсім спадабалася гульня «Дым, вуліца, пажар».
Ратавальнікі расказалі дзецям пра тое, што ў выпадку ўзнікнення пажару нельга панікаваць і хавацца, а трэба ўцякаць з памяшкання, прыгнуўшыся, затуліўшы нос і рот тканінай, і пра ўсё, што здарылася, адразу расказваць дарослым і выклікаць ратавальнікаў па нумарах тэлефона 101 і 112.
Замацаваць атрыманыя веды дзецям дапамагла серыя «Хітры агонь» мультфільма «Спецатрад 112». Работнікі МНС пагаварылі з дашкольнікамі і пра тое, якія небяспекі захоўвае ў сабе вада. І, вядома ж, не абышлося без падарункаў – усім малышам былі ўручаны маляўнічыя буклеты.