Яркие летние встречи

Яркія летнія сустрэчы

Расонскія ратавальнікі актыўна праводзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы».

Адна з такіх сустрэч была арганізавана ў лагеры, які размясціўся ў маляўнічым месцы аграгарадка Краснаполле, дзе адпачываюць вучні Расонскай сярэдняй школы імя Пятра Міронавіча Машэрава. На мерапрыемства разам з работнікамі МНС прыехалі прадстаўнікі раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах і раённага аддзела ўнутраных спраў.

У гутарцы з дзецьмі інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Падвіцельскі расказаў пра рэспубліканскую акцыю «Бяспечныя канікулы», якая праводзіцца ў краіне, пра яе мэты, пра колькасць пажараў, што ўзнікаюць на тэрыторыі Рэспублікі, вобласці і Расонскага раёна, пра асноўныя прычыны гэтых пажараў, як правільна дзейнічаць пры ўзнікненні няшчасных выпадкаў.

Старшыня раённай арганізацыі ОСВАД Віктар Касцючэнка ў дыялогу з дзецьмі даў інфармацыю пра тое, як засцерагчы сябе падчас адпачынку на вадаёме. Віктар Пятровіч адзначыў, што трагедыі на вадзе адбываюцца ў асноўным таму, што людзі грэбуюць простымі правіламі паводзінаў: ныраюць у незнаёмых месцах, далёка заплываюць, купаюцца ў нецвярозым стане, пакідаюць дзяцей без нагляду.

Прадстаўнік міліцыі Кацярына Юхневічус у сваю чаргу звярнула ўвагу дзяцей на тое, якую вялікую небяспеку на дарогах уяўляюць сродкі персанальнай мабільнасці. Супрацоўнік раённага аддзела ўнутраных спраў таксама даў інфармацыю пра кіберзлачыннасць, прывёў прыклады парушэння заканадаўства ў сферы абарачэння і спажывання наркатычных сродкаў.

Кожнае мерапрыемства работнікі МНС імкнуцца зрабіць яркім і незабыўным. Ратавальнікі дэманструюць пажарную тэхніку і аварыйна-выратавальны інструмент. Ладзяць спартыўныя спаборніцтвы. Дзеці з задавальненнем спаборнічаюць у эстафетах з прымяненнем выратавальнага абсталявання.

Усе без выключэння ўдзельнікі такіх яркіх сустрэч атрымліваюць станоўчыя эмоцыі і наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Галерэя выяў

  •