Твой шлях героя пачынаецца тут!
У Расонскім раёне завяршылася рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку».
У рамках акцыі юныя актывісты разам са ратавальнікамі наведалі домаўладанні пенсіянераў і аказалі ім пасільную дапамогу ва ўборцы прыдамавых тэрыторый.
Для членаў Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 арганізавалі мерапрыемства «МНС і мы каманда», падчас якога дзеці змаглі прымерыць на сябе прафесію ратавальніка.
На базе Расонскай сярэдняй школы імя Пятра Міронавіча Машэрава ратавальнікі правялі пазнавальна-забаўляльную праграму «У крузе сяброў БМГАВП», дзе работнікі МНС прэзентавалі дзейнасць Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, правялі віктарыну «Моладзь за бяспеку». У канцы сустрэчы ратавальнікі ўрачыста ўручылі пасведчанні БМГАВП дзецям з новага папаўнення арганізацыі.
У апошні дзень акцыі работнікі МНС сумесна з юнымі ратавальнікамі арганізавалі велапрабег «З днём нараджэння, БМГАВП» у гарадскім пасёлку Расоны, падчас якога наведалі месцы пахавання савецкіх воінаў і мірных жыхароў, усклалі кветкі да абеліскаў.