Республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!»

Новы год – адно з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. Але нават падчас святочных весялошчаў не варта забываць пра бяспеку. Каб Калядныя і Навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, ратавальнікі нагадаюць і раскажуць аб правілах пажарнай бяспекі падчас рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспечны Новы год!», якая пройдзе з 15 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года.

У агульнаадукацыйных установах ратавальнікі правядуць з дзецьмі інтэрактыўныя навучальныя заняткі па папярэджанні надзвычайных сітуацый па прычыне неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, з выкарыстаннем навучальных гульняў.

Мерапрыемствы будуць праводзіцца і ў месцах масавага знаходжання людзей.

Далучайцеся да акцыі МНС, дзяліцеся бяспекай з роднымі і блізкімі, сябрамі і суседзямі! Жадаем, каб кожная хвіліна прыносіла толькі радасць, кожная падзея была прыемнай і доўгачаканай, а кожная задуманка завяршалася паспяховым вынікам!