С наступающим Безопасным Новым годом!

З надыходам Бяспечнага Новага года!

У Расонскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

З надыходам зімовых канікул расонскія ратавальнікі праводзяць тэматычныя мерапрыемствы з выхаванцамі прышкольных лагераў. Асноўная тэма такіх сустрэч – вывучэнне асноўных правілаў бяспекі ў канікулярны перыяд, падчас правядзення калядных і навагодніх святаў. Пры размове з дзецьмі работнікі МНС выкарыстоўваюць розныя фарматы працы: дыдактычныя гульні, віктарыны, прэзентацыі на навагоднюю тэматыку.

Таксама сумесна з ратавальнікамі актыўную прафілактычную працу праводзяць прадстаўнікі раённай арганізацыі АСВОД. Яны расказваюць дзецям пра небяспеку зімовых вадаёмаў, наглядна дэманструюць ратавальнае абсталяванне, тлумачаць важнасць яго выкарыстання.

Таксама работнікі МНС удзельнічаюць у навагодніх святах, якія праходзяць у месцах з масавым знаходжаннем людзей. Ратавальнікі правялі для дзяцей, якія прыйшлі на ёлку ў Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі, займальнае мерапрыемства «Навагодняе караоке. Бяспечны біт». Дзеці з вялікім задавальненнем спявалі ўсім знаёмыя песні, са змененымі словамі на тэматыку бяспечных паводзін падчас святкавання Новага года.

У канцы кожнай такой сустрэчы работнікі МНС жадаюць усім прысутным усяго найлепшага і віншуюць усіх з надыходзячым Бяспечным Новым годам!        

Галерэя выяў

  •