Школа бяспекі 2026
На базе Расонскай сярэдняй школы імя П.М. Машэрава прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі 2026»
Конкурс праводзіцца для павышэння цікавасці навучэнцаў да вывучэння абавязковых факультатыўных заняткаў «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», развіцця ў іх творчых здольнасцей, паглыблення тэарэтычных ведаў і замацавання практычных уменняў па пытаннях умацавання ўласнай і грамадскай бяспекі. Удзел прынялі 22 школьнікі.
У першым туры дзеці адказвалі на пытанні тэставых заданняў, падчас другога этапу прадэманстравалі свае аратарскія здольнасці ў конкурсе «Я раскажу вам…». Вырашальным стала трэцяе выпрабаванне, дзе навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, якія тычацца бяспекі.
Па выніках конкурсу члены журы вызначылі лепшых:
1 – 4 класы – Мядзюта Антон, ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М.Машэрава»;
5 – 8 класы – Матусава Вераніка, ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М.Машэрава»;
9 – 11 класы – Грыбава Таццяна, ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М.Машэрава».
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. Віншуем дзяцей і жадаем поспехаў на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца 4 сакавіка ў Віцебску.