З 15 мая па 31 жніўня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы»
Лета павінна быць цёплым, настрой – выдатным, а канікулы – бяспечнымі!
З 15 мая па 31 жніўня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы». Мерапрыемствамі акцыі ратавальнікі хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячых свавольстваў з агнём, папярэджання пажараў і гібелі дзяцей ад іх, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі.
Інтэрактыўны фармат запланаваных мерапрыемстваў прадугледжвае навучанне правілам бяспекі не толькі дзяцей, але і дарослых. Наведваючы аздараўленчыя і прышкольныя лагеры і выступаючы на бацькоўскіх сходах, ратавальнікі раскажуць аб прычынах і ўмовах узнікнення надзвычайных сітуацый, што адбыліся з удзелам дзяцей. А як не дапусціць узнікнення пажараў па прычыне дзіцячых свавольстваў з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, як паводзіць сябе на вадаёмах і дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый у перыяд летніх канікул – будзе карысна ўспомніць і бацькам, і дзецям.